Імперская палітыка Пуціна – гэта не толькі пагрозы націснуць на ядравую кнопку, але і шантаж энерганосьбітамі. Пуцін метадычна саджаў на нафтагазавую іголку еўрапейскія краіны, а нафтагазавымі далярамі падкупаў еўрапейскія эліты. Падчас вайны ва Украіне Пуцін распачаў поўнамаштабны газавы шантаж, патрабуючы плаціць за яго ў расейскіх рублях. Аднак, многія еўрапейскія краіны, такія як Польшча, адмовіліся гэта рабіць і ў адказ адмовіліся ад расейскага газу. Аб гэтым і многім іншым у сваёй аўтарскай праграме «Слова тыдня» разважае легендарны беларускі музыка Лявон Вольскі!
Hide player controls
Hide resume playing