Вікторыя, Анастасія і Аляксандра Міронцавы ў жніўні 2020 года заступіліся за грамадзянаў, якіх збіваў АМАП. За гэта яны трапілі пад каток рэпрэсіяў Лукашэнкавага рэжыму. Вікторыя і Анастасія былі асуджаныя на 2,5 і 2 гады калоніі адпаведна. Аляксандра пазбегла арышту, бо пакінула Беларусь. Іхная маці, Лукер’я, не разумее, што такога зрабілі ейныя дочкі, за што іх кінулі ў турму. Раней дзяўчаты атрымлівалі ад дзяржавы толькі падзякі.
Hide player controls
Hide resume playing