Myvideo

Guest

Login

Пратэсты Казахстане. Снайпер, жорсткая зачыстка вуліц, чэргі па хлеб, АДКБ

Uploaded By: Myvideo
1,029 views
0
0 votes
0

Пратэсты ў Казахстане працягваюцца, нягледзячы на заявы прэзідэнта Такаева і ўзброеных сілавікоў на вуліцах. Супярэчлівая інфармацыя даходзіць з Алматы. Улады паведамляюць, што затрымана 2 тысячы чалавек, незалежныя медыі — што марадзёры працягваюць рабаваць крамы, а пратэстоўцы штурмуюць урадавыя будынкі і тэлевышку. Жыхары буйных гарадоў стаяць у чэргах да банкаматаў і па хлеб. Улады Казахстана вядуць супраць пратэстоўцаў інфармацыйную вайну. Паміж пратэстоўцамі і марадзёрамі ставіцца знак роўна. Да ачарнення пратэстаў далучыліся расійскія і беларускія СМІ. Там пратэстоўцаў называюць бандытамі і наркаманамі. Тым часам у Казахстан прыбывае вайсковы кантынгент АДКБ. У асноўным гэта расійскія салдаты, але ёсць і вайскоўцы з Беларусі, Таджыкістана і Арменіі. Сцвярджаецца, што “блакітныя каскі будуць выкарыстоўвацца ТОЛЬКІ для аховы стратэгічных аб’ектаў.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later