На гэты раз мы выправіліся ў Кухцічы дзе захаваўся ўнікальны для Беларусі Кальвінскі збор 16 ст. В. Першамайск (гістарычна — Кухцічы) Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. На тэрыторыі сельскагаспадарчага вытворчага ліцэя стаіць адзін са старэйшых помнікаў Беларусі — кальвінскі збор XVI ст. Крыху з гісторыі. Гэта храм узведзены тут прыблізна у 1560-ых гадах. Ад пачатку быў пабудаваны, як малельны дом пратэстанцкай супольнасці кальвіністаў па загадзе тагачаснага ўладальніка маёнтка Мацея Кавячынскага, вядомага пратэстанта свайго часу. Але ў наступныя стагоддзі ажно да 1917 г. выкарыстоўваўся як каталіцкі храм. У 1690 г. гэтыя землі атрымаў ва ўласнасць буйны магнацкі род Завішаў. Генерал Казімір Завіша на мяжы XVIII-XIX ст. пабудаваў каля храма вялікі комплекс: класіцыстычны палац, флігелі, стайню, млын, разбіў вялікі парк. Храм стаў родавай капліцай Завішаў. З гісторыяй храма звязаныя лёсы некальік важных асобаў. У XVI ст.
Hide player controls
Hide resume playing