Беларускае грамадства падзяляецца ўсё больш заўважна: адны ўпарта выходзяць на мірныя акцыі пратэсту, другія — вітаюць аўтазакі і сілавікоў, якія едуць гэтыя акцыі разганяць. Ведаючы, што разганяць пратэстоўцаў яны будуць жорстка, што затрыманых чакаюць збіццё і суткі. Наколькі небяспечны той падзел, які сёння перажывае беларускае грамадства? Ці прымусіць беларусаў узмацненне рэпрэсій палюбіць уладу? Навошта сілавікі прымушаюць людзей прасіць прабачэння на камеру? Разважае Стась Карпаў.
Hide player controls
Hide resume playing