З 25 жніўня па 5 верасня вадзіцелі ў Беларусі павінны днём ездзіць з блізкім святлом фар. У краіне стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС “Увага - дзеці!“. “У дні правядзення спецмерапрыемства рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінна ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар - для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху“, - адзначылі нашаму тэлеканалу ў аддзеле ДАІ Шклоўскага раёна.
Hide player controls
Hide resume playing