“Чакай мяне” — песьня з альбому “Лісты палітвязьням”. Кожнаму зьняволенаму вельмі хочацца, каб яго чакалі, каб на яго не забываліся, каб пра яго думалі —штодзень, штогадзіну, штохвіліну. І, калі вельмі чакаць, дык абавязкова дачакаесься. У кліпе песьню сьпяваюць былыя палітвязьні — тыя, хто прайшоў усе колы пекла беларускіх вязьніцаў. Асобная падзяка за арганізацыю здымкаў і кантакты да палітзьняволеных паэту і былому палітычнаму вязьню Анатолю Хіневічу. У здымках узялі ўдзел: Астроўская Тацьцяна - 10 месяцаў у СІЗА, вымушаная эміграцыя ад крымінальнага перасьледу Бабко Аляксандр - 1 год зьняволеньня (судьдзя: Суднік Вікторыя) Барадзін Алег - 15 сутак, 2 адміністрацыйныя справы, вымушаная эміграцыя ад крымінальнага перасьледу Бараноўская Сьвятлана - 3 гады абмежаваньня волі (судьдзя: Крэпская Юлія) Баярэнка Кіра - 6 месяцаў у СІЗА, згубіла дзіця падчас родаў у СІЗА №1 (Валадарка), вымушаная эміграцыя ад крымінальнага перасьледу Газізаў Цімур - 2 гады абмежаваньня волі (су
Hide player controls
Hide resume playing