У рондаль з кіпнем закінуць сушаныя грыбы (пажадана баравікі) і варыць на малым агні каля гадзіны. Потым пакрышыць 2–3 бульбіны, дадаць абсмажаную цыбулю і моркву і варыць яшчэ 20 хвілін. Асобна размачыць кавалак хлеба ў сыроватцы і ўліць у рондаль. Паварыць яшчэ 5 хвілін, пасаліць, папярчыць і разліць па талерках. Можна падаваць са смятанай.
Hide player controls
Hide resume playing