Якія перашкоды існуюць на шляху да больш шчыльнага супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Беларуссю? Хто і што павінен зрабіць, каб іх пераадолець? Свабода слова і правы чалавека ў Беларусі — ці цікавіць іх сённяшні стан Еўропу? Ці ёсць сярод дэпутатаў Еўрапарламенту “лабісты беларускага рэжыму”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа дэпутат Еўрапейскага парламенту ад Латвіі, сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі “Згода” Андрэй Мамыкін.
Hide player controls
Hide resume playing