Myvideo

Guest

Login

Почему беларусы могут жить лучше / Из-за чего в Беларуси санкции / Зачем намя ядерная кнопка

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Беларусь - несвабодная краіна! Праз адсутнасць у Беларусі свабодных і справядлівых выбараў, зняволенне палітычных лідараў, ўжыванне гвалту ў дачыненні да мірных пратэстуючых, а таксама падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне наша краіна апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. Каб утрымацца на кіруючых пазіцыях улада падзяліла і раскалола грамадства, стварыўшы для сваіх прыхільнікаў “краіну для жыцця”, а для сваіх апанентаў краіну, у якой “не да законаў”. У турмах Беларусі знаходзяцца тыя, хто выступаў супраць фальсіфікацыі выбараў, а таксама тыя, хто выказваўся супраць расійскай агрэсіі ва Украіне. У Беларусі спынены міжнародныя праекты па падтрымцы рэгіянальнай інфраструктуры. Беларусі не выдаюць крэдыты еўрапейскія банкі. Беларусь апынулася ў сітуацыі тэхнічнага дэфолта праз невыкананне абавязальніцтваў па знешнему доўгу. Падзенне валавага ўнутранага прадукту за 4 месяцы 2023 г. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году склала 0.6%. Многія прадпрыемствы спынілі сваю працу, а беларускія бізнесы працягваюць рэлакацыю. Ад усяго гэтага зніжаецца дабрабыт простых грамадзян, сацыяльная падтрымка, годныя заробкі, якасць медыцыны і адукацыі, рамонт і будаўніцтва дарог, абслугоўванне жыллёва-камунальнага фонду. Але ці хацелі мы такога жыцця? Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўладу Рэспублікі Беларусь спыніць удзел у расійскай агрэсіі ва Ўкраіне! Падтрымліваючы агрэсара на міжнароднай арэне, а таксама прадастаўляючы агрэсару сваю інфраструктуру - вайну ва Украіне не спыніць! Даючы Расіі дазвол на размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі – Беларусь яшчэ больш уцягваецца ў супрацьстаянне і становіцца аб’ектам патэнцыйнай ваеннай агрэсіі! Беларусь – павінна стаць свабоднай краінай, бо наша грамадства пасталела і асэнсавана выступае як за свабодныя выбары, рэформы і дэмакратыю, так і мае выразную анціваенную пазіцыю! Вайна, санкцыі, дыктатура – стрымліваюць наш эканамічны патэнцыял, не даюць магчымасці развівацца асобе, а таксама пагружаюць краіну ў міжнародную ізаляцыю! #bsdp Думай пра гэта!

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later