1 лістапада суд Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваў анархіста Вячаслава Касінерава і яго жонку Марыну Насенку за надпісы на шапцы і саколцы, прызнаныя экстрэмісцкімі. Гэтыя надпісы перакладаюцца з англійскай мовы як “класавая вайна” і “тэрор-машына”. Касінерава пакаралі штрафам у 45 базавых велічынь, яго жонку — 30 базавых. У Гродне 2 лістапада на 25 базавых аштрафавалі лідара гурта “Dzieciuki” Алеся Дзянісава. Прычынай стаў рэпост двух відэа са старонкі, прызнанай экстрэмісцкай, але да якой не быў закрыты доступ. Ці законныя пакаранні за надпісы, рэпосты і крычалкі? Як даведацца, шапкі з якімі надпісамі нельга насіць і з якіх рэсурсаў нельга нічога рэпосціць, калі яны знаходзяцца ў адкрытым доступе? Ці магчыма абараніць сябе і свае правы і беларускім судзе? Закон ці палітычны пераслед стаяць за такімі прысудамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць актывіст Вячаслаў Касінер і юрыст Павел Сапелка.
Hide player controls
Hide resume playing