28 красавіка на “Творчай кухні“ Артур Камароўскі — паэт, перфомер, аўтар кнігі “Вада пачынае жыць”, за якую днямі атрымаў прэмію “Дэбют” і трапіў у доўгі спіс прэміі Наталлі Арсенневай. Абмяркуем, як наважыцца выдаць першую кнігу (і зрабіць гэта паспяхова), даведаемся пра любімых аўтараў Артура, паразважаем, якая будучыня чакае беларускі перфоманс. Таксама Артур прачытае вершы і адкажа на пытанні гледачоў.
Hide player controls
Hide resume playing