«Інфармацыйныя войны» - праца, пра згубны ўплыў навін на людзей. Некалькі слоў аб важным гістарычным кантэксце: У 90-х гадах у краінах СНД шмат сем'яў збіраліся разам, садзіліся з банкамі з вадой каля тэлебачання і назіралі даволі дзіўны тб-шоў. На гэтым шоў быў чалавек, якога ўспрымалі як, “мага, экстрасэнса і псіхатэрапеўта“. Ён 'чараваў' станоўчай энергіяй ваду праз экран тэлевізара. Людзі верылі ў незвычайны метад тэрапіі; таксама верылі, што “зараджаная“ вада вылечыць іх ад усіх хвароб. У нашым відэа мы выкарыстоўваем гэты гістарычны факт для паказу, што людзі схільныя верыць у ўсякую інфармацыю. Іншымі словамі, зараджаная вада - гэта метафара веры. У сувязі з тым, што не існуе універсальнай праўды, ёсць спрэчкі, рознагалоссі і вайны ўвесь час. У выніку - чалавек з'яўляецца ахвярай інфармацыйных нападаў кожны дзень (напрыклад, ад тб, інтэрнэту, газеты і гэтак далей). Асноўная ідэя нашага відэа - паказаць, што неабходна знайсці сілы ў сабе і пахаваць ўсё інфармацыйнае смецце.
Hide player controls
Hide resume playing