Пазнаёміць жыхароў Ліды з дзейнасцю актыўных і праслаўленых ураджэнцаў Лідчыны, якія рэалізавалі сябе ў сферах спорту, мастацтва і сацыяльна арыентаваных праектах, вырашылі мясцовыя актывісты. Знаёмства запланавалі на 8 лістапада ў фармаце фестывалю пад назвай #lidskie. У спісе ганаровых гасцей пазначылі лідара этна-трыа “Троіца“ Івана Кірчука, сузаснавальніцу валанцёрскага руху дапамогі бяздомным жывёлам Алену Куляшову, прадпрымальніка Паўла Белавуса, архітэктара і арганізатара праекта “ga11ery“ Паўла Мацылевіча. Але раптам... Ці атрымаецца ў арганізатараў правесці запланаванае мерапрыемства і што гэтаму можа перашкодзіць? Каму і што не спадабалася ў фэсце #lidskie? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць арганізатары фэсту і прадстаўнікі рэдакцыі тэлеграм-канала “Back in 1323“ Арцём Гаўрон і Ягор Урбановіч. Слухайце размову ў 14:05.
Hide player controls
Hide resume playing