COVID-19 не пашкадаваў турбізнес. Адсутнасць кліентаў прымусіла ўладальнікаў некаторых фірмаў скараціць штат ці наогул закрыцца. Але знайшліся і тыя, хто выкруціўся з сітуацыі, перабудаваўшы свой бізнес пад новыя рэаліі. Ксенію Курусь ведаюць у Мінску як заснавальніцу хостэлаў. Госця чацвёртага выпуску праграмы “Вірусны эфект“ расказвае, як ператварыла хостэл у Траецкім прадмесці ў калівінг Trinity і возіць на выхадных групы турыстаў па самых нечаканых кутках Беларусі.
Hide player controls
Hide resume playing