Беларуская лідарка – пра «выбары», якія рэжым прызначыў на 2024 год: «Давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым – гэта БЕЗВЫБАРЫ. Рытуал без сэнсу і справядлівасці. Падрыхтоўка да гэтага дня больш нагадвае вайсковую аперацыю. Імёны ў выбарчых камісіях засакрэцілі, а на ўчасткі збіраюцца паставіць міліцыю і ваенных. Рэжым баіцца любой канкурэнцыі – ён ліквідаваў усе апазіцыйныя партыі, а іх лідараў кінуў у турмы. Рэжыму няма чаго прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсіяў. Але рэжым памыляецца, калі думае, што рэпрэсіямі можна спыніць волю людзей да свабоды. Паважаныя беларусы, пазбягайце ўдзелу ў рэжымных мерапрыемствах. Будзьце пільныя і не дайце сябе падмануць».
Hide player controls
Hide resume playing