Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў пройдуць 18 лютага. Пытанне, за каго галасаваць, для многіх выбаршчыкаў яшчэ не вырашанае. А як вызначыцца, калі ў тваёй акрузе за дэпутацкі мандат змагаецца ажно 9 кандыдатаў у дэпутаты? У жывым эфіры Еўрарадыё даведаемся, хто лепш ведае праблемы выбаршчыкаў Кальварыйскай выбарчай акругі і шляхі вырашэння гэтых праграм, галоўны інжынер прадпрыемства “Белэнергасеткапраект”, беспартыйны Аляксандр Ворса ці адміністратар гандлёвага зала, кіраўнік грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва” Алег Корбан?
Hide player controls
Hide resume playing