Раманс _ Муліца Канстанцін _ Гродненская вобласць _ Іўе | Зорка Венера ўзышла над зямлёю, | Светлыя згадкі з сабой прывяла.. . | Помніш, калі я спаткаўся з табою, | Зорка Венера ўзышла. | З гэтай пары я пачаў углядацца | Ў неба начное і зорку шукаў. | Ціхім каханнем к табе разгарацца | З гэтай пары я пачаў. | Але расстацца нам час наступае; | Пэўна, ўжо доля такая у нас. | Моцна кахаў я цябе, дарагая, | Але расстацца нам час. | Буду ў далёкім краю я нудзіцца, | У сэрцы любоў затаіўшы сваю; | Кожную ночку на зорку дзівіцца | Буду ў далёкім краю. | Глянь іншы раз на яе, — у расстанні | Там з ёй зліём мы пагляды свае... | Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, | Глянь іншы раз на яе...
Hide player controls
Hide resume playing