Майстар-клас па беларускіх народных спевах. Цудоўныя дзяўчыны - удзельніцы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Ганна Сілівончык (старшыня СЭТ) і Кацярына Аракчэева перад самім майстар-класам паказалі магілёўцам некалькі спеваў, пасля чаго паспрабавалі перадаць крыху тых навыкаў, што назбіралі ў сваіх этнаграфічна-фальклёрных вандроўках (але гэта ўжо ў наступным відэа). Шкада, што народ забывае свае традыцыі, бо такой энэргетыкі, аўтатрэнінгу фізічнага і эмацыйнага, не дасць ніякая сучасная музыка ці спев
Hide player controls
Hide resume playing