Анімацыйная стужка, створаная таленавітымі валанцёрамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання“ раскрывае тэму незваротнасці і жорсткасці смяротнага прысуду. Беларусь -- апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Праваабарончы цэнтр “Вясна“, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Amnesty International выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння.
Hide player controls
Hide resume playing