Хлебаробы Аршанскага раёна пераадолелі намалот у 100 тысяч тон збожжа. Важкі ўклад у справу ўнёс і камбайнер Сяргей Грэкаў з філіяла селекцыйна-гібрыднага цэнтра «Задняпроўскі» Ён пакуль адзіны ў вобласці намалаціў тры тысячы тон зерня. Працаўнікі Аршанскага раёна - абсалютныя лідары ў вобласці па ўраджайнасці — сёлета збіраюць больш за 47 цэнтнераў з гектара. У раёне больш за ўсіх і экіпажаў-тысячнікаў — 44 з 86 па вобласці. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing