Пытанні інфармацыйнай бяспекі патрабуюць аператыўнага абмеркавання. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі 31 студзеня падчас адмысловай нарады. Ці не позна ўзяліся беларускія ўлады вырашаць пытанні забеспячэння інфармацыйнай бяспекі Беларусі? Ці можна зразумець, каго афіцыйны Мінск лічыць сваім інфармацыйным ворагам? Рабіць стаўку на дзяржаўныя СМІ ў пытанні інфармацыйнай бяспекі — наколькі гэта правільна? Адкажуць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
Hide player controls
Hide resume playing