У Варшаве стала на адно беларускае месца болей. На плошчы Канстытуцыі, 6 адкрыўся “Беларускі хаб“. Ён заняў знакавае для палякаў месца, дзе ў 1989 годзе знаходзілася штаб-кватэра “Салідарнасці“. У хабе ўжо працуюць курсы “МОВА Нанова“, рэпетуюць “Teatr TuT“ і “Warsaw Freedom Orchestra“, праходзяць паказы арт-праекта “Revolution“. Хаб адкрыты і для іншых ідэй і супольных праектаў. На адкрыцці “Беларускага хаба“ выступілі яго кіраўнік Аляксандр Лапко і яго супрацоўнікі, а таксама кіраўнік НАУ Павел Латушка і іншыя. Граў аркестр і дудары. А пасля яны аб’ядналіся і зайгралі “Перамен“.
Hide player controls
Hide resume playing