Ад чэрвеня мінулага года ў Гродне працуе першая і доўгі час адзіная ў Беларусі крама, дзе пакупнікоў абслугоўваюць на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай. Беларуская мова выкарыстана таксама ў аздабленні гандлёвых плошчаў і на цэтліках тавараў. Ці не перашкаджае гэта бізнесу ды спажыўцам і ці лёгка перайсці на родную мову ў бізнесе, высвятляў разам з “моўным інспектарам” Ігарам Случакам.
Hide player controls
Hide resume playing