«Традыцыя» працягвае серыю фільмаў «Кола беларускіх абрадаў». У іх вы даведаецеся, якія абрадавыя звычаі цягам стагоддзяў захоўваў беларускі народ. Гэтым разам прасякнемся атмасферай Купалля. Купалле ёсць ці не самым любімым і шанаваным святам у беларусаў. Свята з нагоды летняга сонцастаяння вядома многім еўрапейскім народам, але менавіта на нашых землях захаваліся найбольш аўтэнтычныя элементы гэтага свята. Цікавосткі: ◾️ Напрыканцы Купальскай ночы, на ўзыходзе сонца, ёсць унікальная традыцыя: спяваць розныя песні з розных абрадаў. Так атрымліваўся спеўны хаос, які ў канцы ператвараўся ў адзіны, цэльны гарманічны спеў, прысвечаны менавіта Купаллю, ◾️ Дзяўчаты і хлопцы выконвалі розныя місіі ў стварэнні агульнага свята, ◾️ У Купалкі (Купалінкі) была не адна дачка, як мы чулі ў песні («Купалінка, Купалінка, цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?..»), а шмат дачок і нават сыноў, ◾️ На Купалле можна даведацца сваю будучын
Hide player controls
Hide resume playing