Вітанкі, гэта Мелказёраў, і мы працягваем. У гэты раз раскажу вам пра галоўнага беларускага дыпламата – Льва Сапегу, які нагадзіў маскавітам так, што тыя, калі прыйшлі ў Вільню пасля яго смерці, выкінулі яго прах на вуліцу. Сапега быў вялікім канцлерам літоўскім на працягу 34 гадоў і праславіўся сваімі выбітнымі перамовамі з Расеяй, стаўшы сапраўды спецыялістам па ўсходнім кірунку: заключыў два перамір'я, павярнуў Полаччыну і Смаленск, прымусіў расейцаў плаціць грошы за сваіх палонных, а потым яшчэ і заслаў агента Лжэдзмітрыя на Маскву, каб той трас рэжым знутры. Чалавек, пра якога можна распавядаць гадзінамі. Калі ў новай Беларусі, з'явіцца ордэн для дыпламатаў, то ён павінен насіць імя Льва Сапегі. Давайце беларусець разам. Цяжка спачатку, прыемна пасля. Дзякуй за падпіску, шэр і камент. Для нас гэта важна. 🔥 Мінулыя выпускі: 💀 💀 🔥 Мой інстаграм: 🔥 Мой асноўны праект: @malina_by #беларусь #гісторыя #мелказёраў
Hide player controls
Hide resume playing