Сённяшнюю #гісторыi_пра_сакральнае з Дзмітрыем Монічам вырашылі прысвяціць неверагоднаму духу беларускай салідарнасці: “Раніцай 11 мая 2021 адбылося ўзгаранне ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Будслаў, Мядзельскі раён). У выніку пажару згарэў дах святыні. Цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай, скульптуры і абразы былі эвакуіраваны і не пацярпелі, захаваўся таксама і ўнікальны разьбяны алтар 1649 года (рэзчык Пётр Грамель)”. Наперадзе працы па разбору наступстваў пажару. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь далучаецца да акцыі падтрымкі аднаўлення святыні і заклікае дапамагчы ў гэтай справе. Аўтар відэа Дзмітрый Салодкі
Hide player controls
Hide resume playing