Фатограф Сяргей Гапон паставіў сабе мэту: вярнуць старажытны горад Крэва на турыстычную карту Беларусі. У яго каманды шмат планаў, а адзін з першых — зладзіць ля сцен Крэўскага замка фотавыставу мікрагісторый з мястэчка. На гэта трэба 3095 рублёў — каб сабраць іх, каманда запусціла краўд-кампанію на сайце MolaMola. Што ад яе залежыць, і ўвогуле — як дасягнуць звышмэты і вярнуць Беларусі старажытную славутасць? Распавядае фатограф Сяргей Гапон.
Hide player controls
Hide resume playing