Myvideo

Guest

Login

Батл з Гугал перакладчыкам: дзеясло адкрыць Гаворым па-беларуску | Моныя батлы. Ладны пераклад

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

На канале “Ладны пераклад” новы Батл з Гугал перакладчыкам! І на гэты раз – за розныя “адкрыцці”! А дакладней, то за дзеяслоў “адкрыць”. Так, і ў рускай, і ў беларускай ён ёсць. Але ў рускай “открыть” можно што заўгодна: і “дверь”, і “книгу”, і “бутылку”, і “глаза”, і “рот”, і “новую звезду”. Гугал-перакладчык, дарэчы, прапануе беларусам таксама нічога не ўскладняць. Так, гэты ўніверсальны дзеяслоў сапраўды можна ўжываць у кожным названым выпадку і па-беларуску. Ніхто не забараняе. Але ўсё ж для кожнага “адкрыцця” ў нас ёсць сваё асобнае слова. Глядзіце: ▪️ для дзвярэй, вокнаў, аканіц, скрынь, вечкаў – і падобнага, што нагадвае нейкую дзверцу – правільней ужываць дзеяслоў “адчыніць”: адчыніць вокны; ▪️ для кніг, сшыткаў, дзённікаў, часопісаў, газет, складзеных абрусаў – і падобнае нешта шматслойнае - лепей разгарнуць: разгарнуць газету; ▪️ для бутэлек, калі ў іх корак сядзіць – адкаркаваць: адкаркаваць бутэльку; ▪️ вочы – расплюшчыюць; ▪️ ад здіўлення рот – разявіць; ▪️ а новую зорку на небе – вынайсці. Шах

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later