“Беларускія класікі на мовах свету“— гэта праект моўнай школы SAMAVITA. Мэтай дадзена праекту з’яўляецца папулярызацыя беларуска літаратуры. А хто там iдзе, а хто там iдзе У агромнiстай такой грамадзе? - Беларусы. А што яны нясуць на худых плячах, На руках у крывi, на нагах у лапцях? - Сваю крыўду. А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць напаказ сваю? - На свет цэлы. А хто гэта iх, не адзiн мiльён, Крыўду несць наўчыў, разбудзiў iх сон? - Бяда, гора. А чаго ж, чаго захацелась iм, Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм? - Людзьмi звацца.
Hide player controls
Hide resume playing