Разам з сонцам стану на расе І акіну вокам я прасторы. Пасяліў Ты тут мой Бог мяне — Я як частка дзіўнага ўзору. Дзіўная краіна Беларусь Збаўца наш, Ты дай ёй сваё імя. Хай тут правіць сам Гасподзь Ісус І Сваёй рукой яе абдыме. Твой народ і Твой кут. О, вазьмі, Ойча, нас у Свае рукі! Хай жыве Беларусь! Носіць імя Хрыста Ісуса. Гоман птушак славіць хай Цябе, Шэпт лясоў пяе імя сьвятое. Людзі ўсе з’яднаюцца ў хвале. Праслаўляюць Бога ўсёй душою! З чыстым сэрцам, чыстаю душой. Хай падымуць мары ўсе да Бога Адракуцца ад сваіх грахоў У неба ўсім пракладзена дарога. Твой народ і Твой кут. О, вазьмі, Ойча, нас у Свае рукі! Хай жыве Беларусь — Носіць імя Хрыста Ісуса Твой народ і Твой кут. О, вазьмі, Ойча, нас у Свае рукі! Слухай люд! Беларусь, Беларусь, Богам ты не забытая.
Hide player controls
Hide resume playing