У Гродна з канцэртам прыедуць удзельнікі «Еўрабачання-2017» ад Беларусі - гурт NaviBand. Фіналісты конкурсу «Еўрабачанне-2017» гурт NAVIBAND 8 сакавіка у прадставяць у Гродна сваю новую працу - альбом «Адной дарогай». «Мы вельмі натхніліся усімі падзеямі, якія адбыліся з намі за апошнія паўгода, гэта вялікая колькасць канцэртаў, паездак і, вядома, конкурс «Еўрабачанне», пасля якога мы адчулі вялікую падтрымку людзей з Беларусі і іншых краін. Большасць песень у альбоме напісаныя ў выніку невялікага творчага эксперыменту - адразу пасля Кіева мы ўсім гуртом з’ехалі на тыдзень у вёску, 300 км. ад Мінска, дзе цалкам ізаляваліся ад знешняга свету, натхняліся прыродай, музіцыравалі. Так нарадзіўся новы альбом, які ўжо вельмі хочацца прадставіць людзям», - рассказваюць Ксюша і Арцём. Канцэрт-прэзентацыя новага альбома адбудзецца 8 сакавіка ў у Гродзенскім Каледже Мастацтваў (БЛК 23), Квіткі ў касах горада: Інфо: 375 29 789 21 95
Hide player controls
Hide resume playing