❗️Увага, гэтыя кадры могуць вас устурбаваць. Вось у такіх умовах працуюць мэдыкі ў блякадным Марыюпалі, які знаходзіцца пад абстрэламі расейскіх войскаў. Яны прабуюць выратаваць людзей, але не заўсёды гэта атрымліваецца. Сярод ахьвяр ёсьць і нованароджаныя дзеці, якія памерлі ад раненьняў падчас абстрэлаў. Да вайны ў Марыюпалі пражывалі звыш 400 тысяч чалавек. Цяпер гэты горад сыстэмна зьнішчаюць расейскія ракеты і бомбы, на яго ўскраінах ідуць баі. Увечары 15 сакавіка стала вядома, што Марыюпаль пачалі абстрэльваць і з мора.
Hide player controls
Hide resume playing