“Беларусь (ВКЛ) на старажытных мапах“ - гэта частка праекта “Перасоўная гісторыя“, які рэалізаваўся ў 2019 г. серыяй выстаў і мерапрыемстваў, датычных старажытнай картаграфіі беларускіх земляў, што прайшлі ў г. Мінску, Гродна, Лідзе, Воршы, Віцебску і Вільнюсе. Выстава мае аўтарскую канцэпцыю і складаецца з 34 копій старажытных мап 13-19 ст., дзе беларускія землі паказаныя ў розных кантэкстах - ад выяваў мап ВКЛ да мапаў Свету. Арганізатарамі праекта выступалі Майстэрня старажытных гістарычных карт (аўтар ідэі - Эдуард Куфцерын) і Беларуская філасофская прастора. Праект адбываўся таксама пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта. Дадзеная серыя лекцыяў прыадчыняе таямніцы старажытных мап, расказвае як можна іх чытаць і што бачыць з розных даследчых пазіцый, стварае візуальны партал у свет нашых продкаў. Лекцыя вядомай беларускай даследчыцы, біблеісткі і культуролага Ірыны Дубянецкай пра тое, з якіх часоў людзі робяць мапы і якія туды ўкладаюць сімвалы, праз якія старадаўнія знакі зашыфраваная Беларусь на мапах с
Hide player controls
Hide resume playing