“Апошні танец”-гэта завадны, гуллівы трэк з альбому “Беларусь, ты-мая” на вершы Леаніда Пранчака! Мы знялі невалічкае мув-відэа, каб гэты твор знайшоў свайго гледача і слухача! АПОШНІ ТАНЕЦ Апошні танец -- і канец. Любоў ці развітанне. А я ж не проста твой хлапец, З табой у нас каханне. Ну што рабіць, ну што рабіць? Пытанне, як хімера. Ды як ты можаш упусціць Такога кавалера? Хочаш вер альбо не вер: Я ніякі не засланец. Калі я твой кавалер, Запрасі мяне на танец! Мы пажэнімся, павер, Па любві, не па залёту, -- Не цяпер, -- дык у чацвер, Не ў чацвер, -- дык у суботу! Апошні танец -- і канец. І гасне спадзяванне, А я ж не проста твой хлапец, А я ж тваё каханне. А, можа, мне цябе забыць? Няхай цябе халера! Ды як ты можаш упусціць Такога кавалера? Хочаш вер альбо не вер: Я ніякі не засланец. Калі я твой кавалер, Запрасі мяне на танец! Мы пажэнімся, павер, Па любві, не па залёту, -- Не цяпер, -- дык у чацвер, Не ў чацвер, -- дык у суботу! Словы: Леанід Пранчак Музыка: Віталь Карпанаў Аранжыроўка гурт “Дразды“: Ілля Немыцька - баян, Сяргей Кісялёў - бас-гітара, Андрэй Маўрын - ударныя, Раман Гарбацкі - электра-гітара, Фёдар Шахлевіч - перкусія. Группа Дрозды в соц.сетях: TikTok: @drozdy_band VK: Facebook: Instagram: Telegram: OK: Организация концертов: 375(29)313 06 28
Hide player controls
Hide resume playing