Згубіўшы ўсе антыгены, Пускаю восень па венах. Самоту хутка разносіць Халодна-шэрая Восень. Але і гэтым шляха́м ня трапіць ніяк туды, дзе ты.. Нібы чакалі загаду, З вачэй паллюць вадаспады… І паглыне ўсю прастору Салёна-шэрае мора. І не спрабуе спыніцца Жалобных слоў навальніца. Знікае свет пад завалай Шалёна-шэрага шквалу Але і гэтым вятрам ня трапіць ніяк туды, дзе ты.. Нібы чакалі загаду, З вачэй паллюць вадаспады… І паглыне ўсю прастору Салёна-шэрае мора. Згубіўшы ўсе антыгены Пускаю Восень па венах. Самоту хутка разносіць Халодна-шэрая восень. Але і гэтым шляха́м ня трапіць туды ніяк, дзе я, дзе я..
Hide player controls
Hide resume playing