Бігас - традыцыйная страва беларусаў, палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў, а рэцэптаў яго незлічоная колькасць. Асноўныя складнікі — капуста і мяса. Бігас з’явіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім, але сама страва мае нямецкія карані. Як візітоўка польскай гастранаміі ў Польшчу страва патрапіла з земляў ВКЛ напрыканцы ХІV ст., калі вялікі князь Ягайла стаў польскім каралём. Кароль любіў паласавацца бігасам пасля ўдалага палявання, а значыць, і яго атачэнне са знаці хутка прызвычаілася да такой традыцыі і да каралеўскай стравы. Бігасу знайшлося месца ў творчасці Адама Міцкевіча. Паэт распавядаў, што гэтая страва шырока распаўсюджана на літоўскіх землях, а ў вядомым творы “Пан Тадэвуш“ ён перадаў нашчадкам адзін з тагачасных рэцэптаў. 📌Гатуем на сям'ю: качан капусты каўбаскі хатнія 450 г капуста кіслая (квашаная) 300 г 2-3 цыбуліны бачок вэнджаны 300 г па шклянцы каўбаснага і грыбнога булёнаў віно сухое чырвонае 100 мл сухія грыбы 100 г 1 ч. лыжка молатага чорнага перцу 1 ст. лыжка солі 5 лаўровых лісткоў маленькі бохан
Hide player controls
Hide resume playing