Myvideo

Guest

Login

V FOR VENDETTA - ПА-БЕЛАРУСКУ

Uploaded By: Myvideo
210 views
0
0 votes
0

Гэта адзін з маіх любімых маналёгаў з фільму V For Vendetta. Даруйце, прыйшлося начытаць самому, паколькі беларускага дубляжу мы так і не зрабілі. *** Не забывай, пятага лістапада, Быў порах у той дзень, былі змова і здрада І нельга забыцца, Бо паўтарыцца Можа той вычын. Будзем чакаць! Але хто быў той чалавек? Я ведаю, што яго звалі Ґай Фоўкс... ...таксама ведаю, што ў 1605-ым ён спрабаваў узарваць ангельскі парлямэнт. Але ж хто ён быў папраўдзе? Які ён быў? Нас вучаць, што галоўнае – гэта ідэя, а не чалавек. Маўляў, чалавек можа схібіць. Чалавека могуць злавіць, могуць забіць і забыць. Але мінула 400 год... а ідэя й па сёньня можа мяняць сьвет. Я асабіста была сьведкай моцы ідэяў. Я бачыла, як людзі забівалі дзеля ідэі... ...і паміралі, баронячы яе. Але ж ідэю не пацалуеш... не абдымеш, не кранеш. Ідэі не сыходзяць крывёй. Яны не адчуваюць болю. Яны не кахаюць... І не па ідэі я сумую. А па чалавеку. Чалавеку, які прымусіў мяне памятаць пятага лістапада. Чалавеку, якога я ніколі не забуду.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later