7 жніўня музычная рубрыка “Такога вы не чулі” прадстаўляе гурт “Ворона”. Сёння калектыў выпусціў новы трэк “Аб чым мараць зоркі”. Ён запісаны пры падтрымцы фонду “Вяртанне“ і Беларускай Музычнай Альтэрнатывы (БМАgroup) у межах конкурсу “Калядны фэст“ i прысвечаны галоўнаму зарападу года — Персеідам. Музыкі нагадваюць, што ў ноч з 12 на 13 жніўня нябесная рака стане найбольш “паўнаводнай“ i шчыльнасць патоку Персеідаў будзе максімальнай. У студыі Еўрарадыё лідарка гурта Алёна Варона пакажа акустычную версію “зорнай” песні.
Hide player controls
Hide resume playing