Павел Севярынец звярнуўся да беларусаў. Яго жонка Вольга прачытала ліст, які ён даслаў з-за кратаў перад сваім судом: „Усе мы хочам змяніць Беларусь да лепшага. І пачаць давядзецца з падмуркаў - з нацыянальнай свядомасці. Уласна кажучы - з сябе“. Паслухайце моцную прамову цалкам і прыходзьце падтрымаць Паўла ў магілёўскім судзе 12 траўня.
Hide player controls
Hide resume playing