Адмена выступленняў, пошукі заробкаў — выжыванне ў літаральным сэнсе гэтага слова. Каранавірус у Беларусі ўдарыў па розных сферах занятасці, але асабліва балюча дасталася работнікам тэатральнага цэха. І калі некаторыя акцёры дзяржаўных тэатраў атрымлівалі зарплаты, наведваючы рэпетыцыі, прыватнікам давялося зацягнуць паясы тужэй. Як тэатралы перажываюць крызіс COVID-19? Што натхняе заставацца ў прафесіі і не апускаць рукі? На гэтыя і іншыя пытанні адказваюць удзельнікі эксперыментальнага фрык-тэатра T(e)=Art — галоўны памочнік кіраўніка Марыя Дзяменцьева, кампазітар Максім Валодзін.
Hide player controls
Hide resume playing