Неад’емнай часткай любой забавы з’яўлялася музыка. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI ст. яна развівалася ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Пры каралеўскіх, вялікакняжацкіх і магнацкіх дварах ствараліся музычныя асяродкі, у якіх працавалі таленавітыя мясцовыя і замежныя музыканты.У ліку асноўных музычных інструментаў былі лютня, віёла, арфа, флейта, габой, труба, клавішныя інструменты. Вядома, што сярод музыкантаў князя Караля Станіслава Радзівіла (1669–1719) было шмат прадстаўнікоў з Францыі. У 1700 г. Караль Станіслаў запрасіў з Парыжа віяліста і двух скрыпачоў. Дарэчы, артыстаў вельмі цяжка было пераканаць выехаць на Літву. Але, пасля доўгіх перамоў яны падпісалі дамову з Радзівілам на адзін год, бо на два ці тры не хацелі. Дамова кожнаму з іх гарантавала аплату працы ў 1500 зл. (больш за 80 дукатаў) у год. (Для параўнання ў XVIII ст. кунтушовы паўліты пояс мясцовай вытворчасці каштаваў – 18 дукатаў, а лепшы літы – 70.)
Hide player controls
Hide resume playing