Сталкеры Свабоды -- новая праграма Радыё Свабода. У фільме Андрэя Таркоўскага «Сталкер» галоўны герой водзіць людзей у загадкавую, накшталт Чарнобыльскай, зону. Там нібыта спаўняюцца патаемныя жаданьні. У адказ на кпіны і недавер спадарожнікаў Сталкер кажа: «Галоўнае — верыць.» Фільм зьняты паводле раману братоў Стругацкіх, які мае эпіграф з Робэрта Пэна Ўорэна: «Ты мусіш зрабіць дабро са зла, бо яго больш зрабіць няма з чаго». Героі новай праграмы — людзі, якія правядуць вас праз свае зоны. Алена Селях -- адзіная ў Беларусі гадавальніца ваўкоў і арганізатарка сустрэчаў турыстаў зь імі. Яна жыве з мужам і трыма дзецьмі ў Браславе. Уся сям'я амаль цэлы год купаецца ў возеры, дзеці адмалку ходзяць басанож, харчуюцца пераважна тым, што вырошчваюць у сваім агародзе, зьбіраюць у лесе і на балотах, ловяць у азёрах. У прыроды яны вучацца і шчырасьці адносінаў між усімі жывымі істотамі, зь якіх ваўкі, па перакананьні спадарыні Алены, самыя чулыя на ласку і любоў. Асірацелых ваўчанят, маці якіх забіваюць паляўнічы
Hide player controls
Hide resume playing