“Bulbamovie” - штогадовы фестываль новага беларускага кіно, які ўзнік па ініцыятыве польскага журналіста і кінарэжысэра Януша Гаўрылюка пры падтрымцы групы польскіх і беларускіх кінарэжысэраў і кінакрытыкаў. Першапачаткова праходзіў у Варшаве (2011-2014), з 2015 года - паралельна ў Варшаве і Мінску. Фестываль на дзве краіны стымулюе экранны пошук беларускіх аўтараў і пашырае міжнародныя кантакты кінематаграфістаў. На ўдзел у Bulbamovie-2016 было пададзена 64 заяўкі (год таму - 47), з якіх было адабрана 24 фільмы конкурснай праграмы: 12 мастацкіх, 5 дакументальных, 7 анімацыйных. Галоўныя ўзнагароды былі ўручаны ў дзвух намінацыях: мастацкае кіно і анімацыя. Адна з узнагарод была падзелена паміж 2-х стужак. Таксама быў прысуджаны прыз за лепшы гук і прыз глядацкіх сімпатыяў.
Hide player controls
Hide resume playing