Multistreaming with 5 сакавіка госць Еўрарадыё — акторка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага і лідарка гурта NAKA Анастасія Шпакоўская. У падзеленым беларускім грамадстве вельмі цяжка выказаць думку ці ідэю, якую прымуць усе. Ад каго б слушная думка, ідэя ці прапанова ні прагучала, заўсёды знойдуцца людзі, якія ўбачаць нейкія хібы ў асобе прамоўцы: для некага ён сам будзе занадта нацыянальна арыентаваны, для некага — недастаткова. Пра тое, ці магчыма зрабіць так, каб хоць нейкая ідэя была прынятая ўсімі грамадзянамі Беларусі, мы і разважаем у чарговым выпуску “Ідэі Х“ з акторкай і спявачкай Анастасіяй Шпакоўскай.
Hide player controls
Hide resume playing