Тэма. Паўтарэнне: тэкст, сказ, часціны мовы Успомнім звесткі пра тэкст, сказ, часціны мовы. Будзем вызначаць тып тэксту і сродкі сувязі сказаў у тэксце; характарызаваць сказы па мэце выказвання і інтанацыі, афармляць сказы з аднароднымі членамі; вызначаць часціны мовы, называць іх граматычныя прыметы. 1. Для знаёмства з тэмай урока прагледзьце прэзентацыю Слайды змяняюцца па кліку. 2. На старонцы 119 вучэбнага дапаможніка выканайце пр. 213 пісьмова Вучэбны дапаможнік: беларуская мова частка 2 Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанні. Назавіце словы, якія дапамагаюць звязаць сказы ў тэксце. Выпішыце аднакаранёвыя словы, выдзеліце корань. Вызначце, якімі часцінамі мовы яны з’яўляюцца. Выпішыце сказы з аднароднымі членамі, правільна аформіце іх на пісьме. 3. На старонцы 120 вучэбнага дапаможніка выканайце пр. 214 пісьмова Вучэбны дапаможнік: беларуская мова частка 2 Прачытайце верш. Адкажыце на пытанні. Выпішыце ўсе формы назоўніка Юлька, выдзеліце ў іх канчатак і аснову, вызначц
Hide player controls
Hide resume playing