Myvideo

Guest

Login

Радзім Патапчук чытае верш Артура Вольскага Дзеці для конкурсу Вымаляты

Uploaded By: Myvideo
55 views
0
0 votes
0

Верш Артура Вольскага «Дзеці» для конкурсу «Вымаўляты» чытае хлопчык з Мінску Радзім Патапчук, 7 гадоў. Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут: Артур Вольскі «Дзеці» Розныя дзеці жывуць на планеце – белыя, жоўтыя, чорныя дзеці. Розныя дзеці – аднолькавы смех. Смех у хвіліны забаў і пацех. Розныя дзеці - і розныя вочы. Вочы – як неба. Вочы – як ночы. Вочы, што мора ўвабралі глыбіні. Вочы – пад колер бязводнай пустыні. Розныя вочы – адзіныя слёзы. Слёзы ў хвіліны бяды ці пагрозы. Вось бы зрабіць, каб у розных дзяцей радасць гасціла даўжэй ды часцей. Вось бы зрабіць, каб на нашай планеце гора не ведалі розныя дзеці!

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later