Сёлета 24 лютага ў дзень народзінаў Рыгора Барадуліна ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся святочны канцэрт «Песьні матчыны з Вушаччыны». Вядомыя этна-гурты ажывілі народныя песні з малой радзімы дзядзькі Рыгора. Удзельнікамі праекта сталі: гурт «Re1ikt», этна-гурт «Vuraj», калектыў «Harmonic style project», фальклорны гурт «Варган», Ірэна Катвіцкая, Віктар Сямашка, паэт Міхась Скобла. Спіс удзельнікаў папаўняецца: прымаюцца прапановы і ад іншых гуртоў.
Hide player controls
Hide resume playing