KAVA groups пры падтрымцы арганізацыі “Чалавек у нядолі“ (Člověk v tísni) разам з КапканFilm і культурнай пляцоўкай “Арт Сядзіба“ прадстаўляюць першы трэйлер да дакументальнага фільму “Мова. Музыка. Маладосць“. Мова -- беларуская, музыка -- беларуская, моладзь -- беларуская. Гэта тое, што нас аб'ядноўвае і робіць моцнымі. Праз гады, праз забароны, праз непаразуменні ліецца музыка, словы якой гучаць па-беларуску. 80-я, 90-я, 2000-я гады - мы прасачылі шлях развіцця і фармавання беларускамоўнай музычнай плыні! “Мова. Музыка. Маладосць“ - гэта таленавітыя людзі, цікавыя факты, яскравыя падзеі, якія ствараюць сапраўдную гісторыю Беларусі. Прэм'ера хутка! КапканFilm Мiнск 2012
Hide player controls
Hide resume playing