8 красавіка прадстаўнікі аргкамітэта па правядзенні жалобнага шэсця з нагоды аварыі на ЧАЭС падалі заяўку ў Мінгавыканкам на правядзення акцыі “Чарнобыльскі шлях-2019”. У якім фармаце плануецца правесці сёлета “Чарнобыльскі шлях”? Ці ёсць у заяўнікаў акцыі сродкі на аплату паслуг міліцыі ды іншых служб? Да якіх надзённых праблем хочуць прыцягнуць увагу грамадскасці арганізатары «Чарнобыльскага шляху» падчас сёлетняга шэсця? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць старшыня партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук і кіраўнік Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.
Hide player controls
Hide resume playing